Беларускі рубель вырас у дачыненні да ўсіх асноўных валютаў

Беларускі рубель вырас у дачыненні да ўсіх асноўных валютаў

На Беларускай валютна-фондавай біржы ў сераду, 14 верасня, прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9563 да 1,9560 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,1961 да 2,1957 рубля. Больш заўважна знізіўся курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0121 беларускага (у аўторак — 3,0180).

Беларускі рубель ўмацаваўся да кошыка валют на 0,10%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 13 верасня курс долара ЗША знізіўся — з 1,9577 да 1,9563 беларускага рубля, курс еўра таксама знізіўся — з 2,2030 да 2,1961 рубля. А вось курс расійскай валюты вырас: 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0180 беларускага (у панядзелак — 3,0100).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі