Беларускі рубель умацаваўся — еўра і долар патаннелі

У пятніцу, 28 жніўня, на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся. Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Так долар патаннеў на 128 рублёў і каштуе 17 539. Еўра таксама патаннеў — на 190 — да 19 789 рублёў. Курс расійскага рубля вырас з 261,27 да 262,65.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,29%.

Нагадаем, курсы долара і еўра моцна выраслі ў панядзелак і аўторак. Але з серады пачалося зніжэнне. Пры гэтым рубель да кошыка валют працягваў слабець. Гэта было выклікана ўнутранымі фактарамі — пераводам рублёвых укладаў насельніцтва ў валютныя.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі