Вы тут

Беларускі могуць сустрэцца ў паўфінале парнага разраду US Open

Эшлі Барці і Вікторыя Азаранка / twitter.com/vika7

Вікторыя Азаранка — у паўфінале парнага разраду адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе. У 1/4 фіналу беларуска і аўстралійка Эшлі Барці ў трох сэтах выйгралі ў венгерска-французскага дуэта Цімеа Бабаш / Крысціна Младзенавіч — 2:6, 7:5, 6:1. На гэта спатрэбілася амаль дзве гадзіны.

Учора ў паўфінал выйшла Арына Сабаленка, якая выступае разам з Элізэ Мертэнс з Бельгіі. У выніку беларускі могуць сустрэцца ў паўфінале парнага разраду US Open. За выхад у 1/2 фіналу яшчэ пазмагаецца Аляксандра Сасновіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.