Беларускі лёгкаатлет заявіў у судзе, што за спартыўную кар'еру сабраў $500 тысяч

Беларускі лёгкаатлет заявіў у судзе, што за спартыўную кар'еру сабраў $500 тысяч

Вядомы ў мінулым беларускі лёгкаатлет Андрэй Міхневіч (ён выступаў у штурханні ядра, тры гады таму быў пажыццёва дыскваліфікаваны за ўжыванне допінгу) заявіў у судзе, што за сваю спартыўную кар'еру сабраў 500 тысяч долараў. Ён — адзін з пацярпелых па справе бізнесменаў Уладзіміра і Казбека Япрынцавых (бацькі і сына). Працэс па гэтай гучнай справе праходзіць у Цэнтральным судзе Мінска. Япрынцавых абвінавачваюць у махлярстве, здзейсненым групай асоб ці ў асабліва буйным памеры. Сваёй віны яны не прызнаюць.

5 ліпеня адбыўся допыт Міхневіча. Ён распавёў, што хацеў укласці сабраныя грошы ў нейкі бізнес. Сваіх ідэй у яго не было і ён вырашыў аддаць іх Казбеку Япрынцаву, якога ведаў з 2014 года. Спачатку ён прывёз у чамадане ў офіс "Трайпла" 365 тысяч долараў, пасля яшчэ 75 тысяч долараў. Турбавацца за свае грошы Андрэй Міхневіч пачаў у снежні 2015 года. Уладальнік "Трайпла" Юрый Чыж (з сакавіка знаходзіцца пад следствам), да якога ён звярнуўся па параду, пацікавіўся сумай, перададзенай Казбеку, і параіў пісаць заяву ў КДБ. "Ну, я і пайшоў", — цытуе словы Андрэя Міхневіча БелаПАН.

Праваахоўнікі сцвярджаюць, што агульныя страты, нанесеныя абвінавачанымі сваім дзелавым партнёрам, склалі каля 31 млн долараў.

Беларускі лёгкаатлет заявіў у судзе, што за спартыўную кар'еру сабраў $500 тысяч
Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі