Беларускі хакеіст Андрэй Касціцын стане гульцом "Сочы"
![Беларускі хакеіст Андрэй Касціцын стане гульцом "Сочы"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ac550b751c05d513d859ea611f80b816_xl.jpg.webp?itok=kR8NDqtG)
Беларускі хакеіст, гулец нацыянальнай зборнай Андрэй Касціцын 4 кастрычніка падпіша кантракт з ХК "Сочы". Дамоўленасць пра гэта была дасягнутая ў пятніцу, інфармуе прэс-служба клуба. Касціцын ужо выступаў за "Сочы" ў мінулым сезоне, у 41 матчы закінуў 11 шайбаў і зрабіў 22 выніковыя перадачы.
Бягучы сезон 30-гадовы Андрэй Касціцын пачынаў у "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада, але мусіў з ім развітацца з-за таго, што беларусаў пачалі лічыць у Кантынентальнай хакейнай лізе легіянерамі. Адзначым, што сярод варыянтаў працягнення спартыўнай кар'еры ў форварда было і мінскае "Дынама".
Фота: hcsochi.ru