Беларускі генерал двойчы аддаваў загад перахапіць верталёт, у якім ён ляцеў

Ён двойчы аддаваў загад дзяжурным сілам па Супрацьпаветранай абароне аб перахопе вучэбнай цэлі — верталёта Мі-8, у якім ён сам і знаходзіўся. Абодва разы баявыя Мі-24 са складу дзяжурнага звяна на працягу некалькіх хвілін знаходзілі аб'ект-"парушальнік". Верталёт з генерал-маёрам прымушалі здзейсніць пасадку на аэрадроме ў Мачулішчах.



Як паведамляе БЕЛТА, Алег Дзвігалёў ацаніў дзеянні экіпажа дзяжурнага верталёта на выдатна.
 

Фота — bymedia.net, mod.mil.by


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі