Беларускі гарналыжнік Юрый Данілачкін заняў 33-е месца ў слаламе
![Беларускі гарналыжнік Юрый Данілачкін заняў 33-е месца ў слаламе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-02-18t041634z_248347502_devee2i0bvma5_rtrmadp_3_olympics-2018-alps-m-gs.jpg.webp?itok=eoYGnJzt)
Беларускі гарналыжнік Юрый Данілачкін заняў 33-е месца ў слаламе на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Па суме двух спробаў ён саступіў Андрэ Мюрэру са Швецыі, які заваяваў “золата”, 13,16 секунды. Другое месца заняў Рамон Цэнхойзер са Швейцарыі, трэцяе — Міхаэль Мат з Аўстрыі.
На рахунку беларускай зборнай на Алімпіядзе дзве ўзнагароды — “золата” Ганны Гуськовай у фрыстайле і “срэбра” Дар’і Домрачавай у біятлоне. Пэўныя надзеі ўскладаюцца на сённяшнюю жаночую эстафету ў біятланістак, яна пачнецца ў 14:15.