Беларускі футбаліст Сяргей Карніленка дыскваліфікаваны на 5 матчаў

Футбаліст нацыянальнай зборнай Беларусі Сяргей Карніленка, які выступае за ўкраінскі клуб “Дняпро” дыскваліфікаваны на 5 матчаў. Такое рашэнне прыняло бюро Прафесійнай футбольнай лігі Украіны з прычыны выдалення нашага футбаліста, атрыманага 17 чэрвеня ў матчы заключнага тура першынства краіны супраць харкаўскага "Металіста". Гэта значыць, што форвард "Дняпра" зможа выйсці на поле ў будучым чэмпіянаце краіны толькі ў шостым туры - 18 жніўня ў паядынку з луганскім "Світанкам". Тым самым праблемы ўзнікаюць і ў трэнераў зборнай Беларусі напярэдадні вераснёвых матчаў адборачнага цыклу. Карніленка з'яўляецца адным з лепшых форвардаў, і невядома, як адаб'ецца на форме Сяргея такі працяглы прастой.

"Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі