Беларускі блогер Віктар Малішэўскі перамог у конкурсе DW

Беларускі блогер Віктар Малішэўскі перамог у конкурсе DW

Блог беларуса Віктара Малішэўскага antijournalist.by заняў першае месца ў міжнародным конкурсе Deutsche Welle ("Нямецкая хваля") The Bobs-2016 (Best of Online Activism) у намінацыі "Найлепшы сайт ці блог на рускай мове". На другім месцы апынуўся расійскі сайт “Такие дела”.

Беларускі блог набраў 5519 галасоў і адарваўся ад другога месца на 1322 галасоў.

У сваім блогу antijournalist.by Малішэўскі праз лічбы каментуе паведамленні афіцыйных СМІ. Напрыклад, пасля выбараў прэзідэнта 2010 года сярэдні заробак беларусаў вырас з 1 595 900 да 6 536 100 рублёў — ці з 531 да 450 долараў.

Конкурс The Bobs падтрымлівае блогераў і анлайн-актывістаў у інтэрнэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі