Беларуская пенсіянерка з-за рэўнасці пакусала польскіх паліцыянтаў

Як паведамляюць польскія СМІ, амаль год у Варшаве гэтая жанчына пераследвала польку, дасылала ёй абразьлівыя SMS, прыходзіла да яе на працу і пагражала. Прычына яе паводзін у тым, што касметычны салон грамадзянкі Польшчы наведваў былы каханак беларускі.


Падчас чарговага візіту зламысніцы ў касметычны салон, яго ўладальніца выклікала паліцыю. Пабачыўшы паліцыянтаў, беларуска накінулася на іх. Жанчына пачала драпаць, кусаць і абражаць праваахоўнікаў. У выніку, жанчыну затрымалі.


Паводле рашэння суда бліжэйшыя тры месяцы беларуска правядзе ў следчым ізалятары. Супраць яе распачалі крымінальную справу за абразу і парушэнне цялеснай недатыкальнасці паліцыянтаў.

Фота — Norbert Litwiński/Onet

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі