"Беларуская Нацыянальная Памяць" наведала магілу княгіні Радзівіл (фота)

Працягваецца экспедыцыя сяброў ініцыятывы "Беларуская Нацыянальная Памяць" у Заходняй Еўропе.
Учора ЕРБ паведамляла пра адшуканую імі ў Парыжы магілу прэзідэнта БНР Міколы Абрамчыка. Другім прыпынкам стаў Бургільён, прыгарад швайцарскага горада Фрыбура.

На мясцовых каталіцкіх могілках пахаваная славутая беларуская княгіня-асветніца Магдалена Радзівіл (1861 - 1945). У першай палове ХХ стагоддзя яна падтрымлівала беларускі нацыянальны рух, была прыхільніцай дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.



Была праведзеная невялікая акцыя памяці Магдалены Радзівіл. Цяпер экспедыцыя накіравалася ў Баварыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі