Беларуская мытня не паспела за месяц прачытаць кнігу "Сабакі Еўропы"

Беларуская мытня не паспела за месяц прачытаць кнігу "Сабакі Еўропы"

Беларуская мытня не паспела за месяц прачытаць і правесці экспертызу рамана Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы". Кнігу ўзялі на экспертызу 8 красавіка, у ёй шукаюць "прыкметы экстрэмізму". 

Заключэнне эксперты абавязаныя даць цягам 30 каляндарных дзён. Але экспертыза "Сабак Еўропы" будзе працягнутая яшчэ на 20 каляндарных дзён "по причинам сложности исследования", піша выдавецтва "Янушкевіч".

Можа быць, складанасці ўзніклі праз беларускую мову выдання. Як распавядала Еўрарадыё, нядаўна праваабаронцу Алеся Бяляцкага не маглі дапытаць у Следчым камітэце, бо ён запатрабаваў, каб допыт і пратакол вяліся па-беларуску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі