Беларуская федэрацыя хакея выступіла за ўдзел расійскай каманды ў Алімпіядзе

Беларуская федэрацыя хакея выступіла за ўдзел расійскай каманды ў Алімпіядзе

Хакейная каманда Расіі вартая таго, каб выступіць на зімовай Алімпіядзе 2018 года ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане. пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай заяве, з якой выступіла Федэрацыя хакея Беларусі. 

"Асацыяцыя "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь" падтрымлівае зварот нацыянальных хакейных асацыяцый і заяву Міжнароднай Федэрацыі хакея аб удзеле Расіі ў Зімовых Алімпійскіх гульнях у Карэі. Мы перакананыя, што нацыянальная зборная Расіі ў поўнай меры заслугоўвае быць у Карэі, улічваючы адсутнасць якіх-небудзь прэтэнзій да яе хакеістаў. Лічым, што ўсе "чыстыя" спартсмены мусяць мець магчымасць удзелу ў спаборніцтвах", — гаворыцца ў заяве ФХБ.

Расійскай зборнай па хакеі пагражае адхіленне ад зімовай Алімпіяды ў сувязі з допінгавым скандалам у расійскім спорце. Канчатковае рашэнне наконт допуску расійскай каманды прыме Міжнародны алімпійскі камітэт на пасяджэнні выканкама 5-7 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі