Беларуская федэрацыя футбола пакарала пяць трэнераў клубаў вышэйшай лігі

Беларуская федэрацыя футбола пакарала пяць трэнераў клубаў вышэйшай лігі

Увечары 21 верасня адбылося пасяджэнне дысцыплінарнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола. На ім было вырашана пакараць пяць трэнераў клубаў вышэйшай лігі за крытычныя выказванні на адрас арбітраў.

Паводле інфармацыі прэс-службы БФФ, галоўны трэнер "Нёмана" Ігар Кавалевіч дыскваліфікаваны на два бліжэйшыя туры і аштрафаваны на 210 рублёў (10 базавых велічыняў). Яшчэ большае пакаранне атрымаў галоўны трэнер "Славіі" Юрый Пунтус — дыскваліфікацыю на два туры і штраф у 420 рублёў (20 базавых велічыняў).

Папярэджанні атрымалі галоўныя трэнеры "Нафтана" Алег Сідарэнкаў, "Шахцёра" Сяргей Нікіфарэнка і "Крумкачоў" Алег Дулуб.

Пунтуса пакаралі за выказванні на адрас суддзі Андрэя Дзівакова, які судзіў матч 22-га тура чэмпіянату паміж "Славіяй" і "Мінскам". У тым матчы "Славія" прайграла з лікам 2:6.

У тым жа туры "Нёман" прайграў БАТЭ з лікам 0:4. І галоўны трэнер гродзенскай каманды пасля матчу выказаўся наступным чынам: "Знайшлася адна жывёла, якая ўзяла і памяняла тое, што адбываецца на полі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі