Вы тут

Беларуская чыгунка пытаецца, ці патрэбная пасажырам беларуская мова

Беларуская чыгунка зладзіла апытанне пасажыраў наконт сэрвісу. Тры пытанні з дзевяці датычаць беларускай мовы. 

Удзельнікам апытанкі прапануюць адказаць: "На якой з дзяржаўных моў мэтазгодна афармляць праязныя дакументы (квіткі) для праезду ўнутры Рэспублікі Беларусь?", "На якой з дзяржаўных моў мэтазгодна ажыццяўляць інфармаванне пасажыраў у цягніках, якія курсуюць унутры Рэспублікі Беларусь?", "На якой з дзяржаўных моў мэтазгодна ажыццяўляць інфармаванне пасажыраў на станцыях Беларускай чыгункі?" Прапаноўваюцца тры варыянты адказаў — беларуская, руская, не мае значэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.