Беларуская баскетбалістка звярнулася да заўзятараў: "Верым! Можам! Пераможам!"

Таццяна Ліхтаровіч на пасляматчавай прэс-канферэнцыі
Таццяна Ліхтаровіч на пасляматчавай прэс-канферэнцыі

На прэс-канферэнцыі пасля матчу са зборнай Францыі беларуская басектболистка Таццяна Ліхтаровіч звярнулася да заўзятараў: "Дзякуй усім, хто за нас заўзее, працягвайце. Як я і казала дагэтуль: «Верым! Можам! Пераможам!»".

Увосень Ліхтаровіч падпісвала ліст спартоўцаў за сумленныя выбары. На шчасце, гэта не прывяло да адлічэння баскетбалісткі са складу каманды. У матчы з Францыяй яна правяла на пляцоўцы больш за іншых беларускіх баскетбалістак — амаль 35 хвілін.

Гэтую гульню беларускі прайгралі — матч скончыўся з лікам 61:73 на карысць францужанак. Аднак у нашай зборнай яшчэ ёсць шанец паўтарыць поспех 2007 года, калі яна заваявала "бронзу" чэмпіянату Еўропы. 27 чэрвеня ў матчы за трэцяе месца каманда Беларусі згуляе са зборнай Бельгіі.

Тым часам старшыня Федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў зноў выказаўся пра заўзятараў, якія прыносяць на трыбуны БЧБ-сцягі: "Не было б анучаў, пад якімі заўсёды бяда, — было б лепш. Вы рэальна думаеце, што гэтыя анучы камандзе ў плюс? Вы ж і самі ўсё разумееце. Гэта не падтрымка, а правакацыя".

Вось, аказваецца, у чым прычына паразы ад францужанак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі