Вы тут

Беларуская баскетбалістка прадае бронзавы медаль Еўра-2007

Бронзавы медаль Кацярыны Сныцінай / Ebay

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна прадае на інтэрнэт-аукцыёне бронзавы медаль Еўра-2007. Атрыманыя сродкі яна збіраецца пералічыць у Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, які дапамагае спартсменам, што церпяць пераслед у Беларусі за грамадзянскую пазіцыю.

"Выставіла гэты медаль на аўкцыён, каб падтрымаць беларускі народ, — піша Сныціна. — Рэпрэсіі супраць спартсменаў не спыняюцца. Мой народ запалохваюць, падманваюць, зневажаюць. Мне неабыякава будучыня маёй краіны".

Спартсменка і раней публічна выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю, падтрымлівала Алену Леўчанка, якая таксама гуляла ў легендарнай беларускай зборнай узору 2007 года, а летась пабывала за кратамі.

"НАРОД — я ганаруся кожным з нас! піша Сныціна ў Instagram. — "Мы змагаемся за свабоду" гэта не проста словы!".

Кацярына Сныціна / instagram.com/snytsina

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.