Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка з'ехала з Кітая ў Турцыю
![Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка з'ехала з Кітая ў Турцыю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/78df3cc71090a62e880cb77dc0767cb7.jpg.webp?itok=HAoXlBhU)
Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка з'ехала з Кітая ў Турцыю. Яна будзе выступаць у клубе "Якін Догу", за які гуляла ў мінулым годзе, інфармуе БЕЛТА.
У бягучым сезоне цэнтравая беларускай зборнай выступала за кітайскі "Гуандун". У двух нядаўніх матчах Алене былі нанесеныя траўмы — саперніцы білі яе проста ў твар. У адным выпадку давялося накладваць швы (на здымку). Верагодна, гэтыя здарэнні і падштурхнулі беларуску на вяртанне ў Турцыю. Да таго ж яна хоча дапамагчы камандзе, якая цяпер перажывае не лепшыя часы, знаходзіцца на перадапошнім месцы ў турнірнай табліцы турэцкага першынства.
![Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка з'ехала з Кітая ў Турцыю](/sites/default/files/paragraphs/image/293679178143248936363286705167n.jpg)
Фота з сацыяльных сетак.