Беларускага мастака асудзілі ў Адэсе за 66 грамаў пораху

Грамадзяніна Беларусі міліцыянты затрымалі на чыгуначным вакзале. У  заплечніку мастака праваахоўнікі знайшлі больш за 60 грамаў пораху, паведамляе “Новый Регион“.

Мужчына знаходзіўся на тэрыторыі Украіны без рэгістрацыі. Ён патлумачыў, што выбуховае рэчыва набыў раней у незнаёмага чалавека. Беларус запэўніў, што порах яму быў неабходны каб вырабіць нейкую мазь. Спачатку мужчына захоўваў яго дома, а потым стаў насіць з сабой у заплечніку.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі