Беларускага футбаліста Карніленку назвалі 14-разовым уладальнікам Залатога мяча!

Беларускага футбаліста Сяргея Карніленку назвалі… 14-разовым уладальнікам “Залатога мяча” па версіі часопіса “France Football”. Ён, нібыта, атрымліваў гэты ганаровы прыз на працягу 2003-2016 гадоў! Насамрэч, такога дасягнення беларус не мае. “Вікіпедыя” зрабіла кур’ёзную памылку. Нават знакамітыя Ліянэль Месі і Крышціяну Раналду атрымлівалі гэты прыз толькі па некалькі разоў.

Сяргею Карніленку 34 гады. Ён выступае за расійскі клуб “Крылы Саветаў” (Самара), да нядаўняга часу быў нападаючым зборнай Беларусі.