Беларускае войска заняло ў суветным рэйтынгу 52-е месца

Беларускае войска заняло ў суветным рэйтынгу 52-е месца

У сусветным рэйтынгу беларускае войска займае 52-е месца, піша topwar.ru.

Рэйтынг баявой моцы і аснашчанасці войскаў свету штогод складае служба Global Firepower.

Першую тройку ў рэйтынгу складаюць войскі ЗША, Расіі і Кітая. Следам за імі ідуць войскі Індыі ды Японіі.

Войска Украіны заняло 22-е месца, абагнаўшы не дзве пазіцыі войска Польшчы (24).

Калі казаць пра іншых нашых суседзяў, то войска Літвы апынулася на 85-м радку, а Латвіі — на 94-м. 

У рэйтынг ўвайшлі войскі 140 краін свету з прыкладна 200.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі