Беларуска Таццяна Пучак выбыла з адкрытага чэмпіянату Францыі

Дзве з чатырох беларускіх тэнісістак завяршылі выступленне па выніках першага круга парнага разраду на адкрытым чэмпіянаце Францыі. Вольга Гаварцова і румынка Эдзіна Галавіч саступілі прадстаўніцам Кітая — 4:6, 2:6, а Таццяна Пучак і Мервана Джугіч-Шалкіч з Босніі і Герцагавіны — тэнісісткам з Польшчы — 4:6, 3:6.
БелаПАН нагадвае, што на 27 траўня запланаваныя адзіночныя паядынкі Вікторыі Азаранкі і Вольгі Гаварцовай (другі круг), а таксама парныя сустрэчы з удзелам Азаранкі, Кацярыны Дзегалевіч і Максіма Мірнага (першы круг). Настасся Якімава і Патрысія Майр з Аўстрыі зняліся з парных спаборніцтваў.