Вы тут

Беларуса і расіяніна асудзілі за кантрабанду ў Польшчу дэталяў да верталёта

Мі-24 / Wikimedia Commons

За спробу кантрабанды дэталяў да вайсковых верталётаў Мі-24 у Польшчу Праабражэнскі суд Масквы асудзіл беларуса і расіяніна, перадае ТАСС.

Беларус Станкевіч атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыму, расіянін Зяленін асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Як заявіла следства, мужчыны планавалі адправіць у Польшчу незаконна набытыя камплектуючыя да вайсковых верталётаў. На іх выйшлі супрацоўнікі ФСБ Расіі. Яны і затрымалі незадачлівых прадаўцоў пасля набыцця дэталяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.