Беларусбанк у ліпені страціў 2 трыльёны рублёў з-за дэвальвацыйнай панікі

Паводле звестак Беларусбанка, якія прыводзіць АФН, сродкі фізічных асоб на 1 жніўня склалі 44 трыльёны рублёў. У тым ліку 18 трыльёнаў было ў нацыянальнай валюце.



Між тым, паводле папярэдніх звестках банка, на 1 ліпеня сродкі фізасобаў складалі 45,5 трыльёнаў рублёў, у тым ліку амаль 20 трыльёнаў рублёў у нацыянальнай валюце.



Сродкі ў замежнай валюце за ліпень не змяніліся і склалі 3 мільярды долараў ЗША ў эквіваленце.



Фота — formats.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі