“Беларусбанк” ізноў павялічыў стаўкі па крэдытах

19 лістапада “Беларусбанк” павялічыў працэнты па крэдытах, паведамляе “Радыё Свабода”.

Да прыкладу, каб атрымаць самы папулярны крэдыт — на спажывецкія патрэбы тэрмінам да трох гадоў, — неабходна будзе выплаціць 19% у беларускіх рублях і 16% — у валюце.

Таксама павялічыліся стаўкі на крэдыты, якія даюцца на іншыя мэты — напрыклад, будаўніцтва. Тыя, хто не прэтэндуюць на льготныя крэдыты, будуць плаціць 20% гадавых “за фактычны час карыстання крэдытам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі