Беларусаў найбольш хвалююць заробкі і пенсіі, а пасля ўжо цэны

Заробкі, пенсіі, льготы і беспрацоўе найбольш хвалююць сёння грамадзян Беларусі. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага сацыялагічным цэнтрам "Зеркало-Инфо".
Таксама беларусаў хвалюе пытанне ўзроўню цэнаў на тавары і прадукты харчавання (ад 39% да 64% у розных абласцях краіны). На трэцім месцы па значнасці для рэспандэнтаў з'яўляецца пытанне працы ўстановаў аховы здароўя, даступнасць і якасць іх паслугаў (ад 29% да 41%).

Паводле вынікаў сацыялагічнага даследавання, мала цікавіць жыхароў рэгіёнаў краіны пытанне, якое датычыць развіцця прадпрымальніцтва, малога і сярэдняга бізнэсу, адзначае сайт bdg.by.