Беларусам забаранілі плаваць на маламерных суднах у двух раёнах Гомельшчыны
![Гомельская вобласць / poehali.net](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tit.jpg.webp?itok=_2HYLbO5)
Гомельская вобласць / poehali.net
Беларусам забаранілі плаваць на маламерных суднах па Дняпры ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Брагінскі выканкам зрабіў выключэнне толькі для маламерных суднаў арандатараў рыбацкіх угоддзяў.
Нядаўна такое ж рашэнне прыняў Лоеўскі выканкам. Абодва раёны знаходзяцца ў Гомельскай вобласці.
Плаваць забаронена як па самым Дняпры, гэтак і па вадаёмах раёна, злучаных з Дняпром.
Гэта не першая забарона для Гомельскай вобласці гэтай вясной. Чатыры тыдні назад беларусам забаранілі наведваць лясы ў шэрагу раёнаў вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.