Беларусам ізноў дазволілі прылятаць у Расію

Беларусам ізноў дазволілі прылятаць у Расію

Расійскі ўрад зняў абмежаванні на перасячэнне мяжы ва ўмовах эпідэміі каранавіруса з грамадзян краін СНД, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на ўрадавае распараджэнне. 

Як паведамлялася раней, з 18 сакавіка па 1 траўня Расія закрыла свае межы, каб супрацьстаяць распаўсюду каранавіруса. Перасякаць межы Расіі было дазволена вельмі абмежаванай катэгорыі замежнікаў — найперш дыпламатам і кіроўцам-дальнабойшчыкам, якія дастаўляюць прадукты харчавання. 

Цяпер Расія дазволіла грамадзянам краін СНД, Абхазіі і Паўднёвай Асетыі прылятаць у аэрапорты і выязджаць як праз аэрапорты, так і праз іншыя пункты пропуску. 

"Палажэнні пункта 1 гэтага распараджэння не прымяняць у дачыненні да грамадзян дзяржаў-удзельніц СНД, Рэспублікі Абхазія і Рэспублікі Паўднёвая Асеція, якія прыбываюць у РФ праз паветраныя пункты пропуску і следуюць у дзяржавы свайго грамадзянства праз паветраныя пункты пропуску і іншыя пункты пропуску пры руху ў дзяржавы свайго грамадзянства іншымі відамі транспарту", — гаворыцца ў дакуменце.

Гэта азначае, што беларускія турысты, якія дабіраюцца на радзіму транзітам праз Расію, змогуць ляцець без перашкодаў. Раней расійскія авіякампаніі адмаўляліся браць іх на борт, калі ў аэрапорце прыбыцця не было рэйсаў у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі