Беларусам давядзецца паставіць лічыльнікі вады і наняць домакіраўнікоў

Насельніцтва павінна ўзяць больш актыўны ўдзел у эканоміі энергарэсурсаў. Такое меркаванне выказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў.

Паводле яго слоў, плануецца на працягу году ўсе кватэры абсталяваць індывідуальнымі лічыльнікамі вады. Прынята рашэнне, што такія прыборы грамадзяне змогуць устанаўліваць у растэрміноўку — прадпрыемствы ЖКГ будуць прыцягваць крэдыты на гэтыя мэты.


Пры ўстаноўцы лічыльнікаў за ўласны кошт жыхары атрымаюць 20% зніжкі па аплаце за ваду. Міністр таксама выказаў меркаванне пра неабходнасць "даць кожнаму дому гаспадара — домакіраўніка". Ён падкрэсліў, што амаль 83% кватэр жыллёвага фонду прыватызаваныя і грамадзянам неабходна вызначацца з формай кіравання ў сваім доме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі