Беларуса праверылі на мяжы Германіі і Нідэрландаў — знайшлі 300 тысяч еўра
![Грошы, якія знайшлі ў беларуса / presseportal.de](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Geldw%C3%A4sche300.000Eur~geldinT%C3%BCten_b_f.jpg.jpg.webp?itok=BaIOXRCC)
Грошы, якія знайшлі ў беларуса / presseportal.de
Беларуса праверылі на мяжы Германіі і Нідэрландаў — знайшлі 300 тысяч еўра. Як паведамляе нямецкая паліцыя, ён быў пасажырам цягніка, які рухаўся з Нідэрландаў у бок Берліна. Праверку наладзілі на станцыі горада Бад-Бентхайм. 38-гадовы мужчына заявіў, што не мае нічога забароненага, у тым ліку і грошай, якія б падлягалі дэклараванню. Але паліцыя праверыла багаж.
У сумцы для туалетных прыладаў былі некалькі пачкаў банкнот, а ў спартыўнай сумцы — "два пухлыя пластыкавыя пакеты, набітыя еўра-купюрамі". Грошы канфіскаваныя, праводзіцца расследаванне. Крымінальная справа распачата па падазрэнні ў адмыванні грошай.
![Беларуса праверылі на мяжы Германіі і Нідэрландаў — знайшлі 300 тысяч еўра](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Geldw%C3%A4sche300.000Eur~geld_pressefoto.jpg.jpg.webp?itok=pecA_4-v)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.