Беларус зрабіў гасцініцу для турыстаў у арандаванай у Барселоне кватэры

Беларус зрабіў гасцініцу для турыстаў у арандаванай у Барселоне кватэры

Грамадзянін Беларусі зрабіў нелегальную гасцініцу для турыстаў у арандаванай у Барселоне кватэры. Пра гэтую гісторыю напісала іспанскае выданне El Mundo. Кватэра з відам на мора знаходзіцца ў старым горадзе. Беларус заключыў з яе гаспадарамі дамову на год, штомесяц ён мусіў плаціць 825 еўра.

Праз два тыдні гаспадары кватэры выпадкова даведаліся, што ў іх кватэры жывуць іншыя людзі. Суседзі паведамілі, што зверху працякае ванна. Калі гаспадары прыехалі, дзверы адчыніла францужанка. За ноч у кватэры яна заплаціла 200 еўра. У наступны раз дзверы адчынілі расіяне. Высветлілася, што ў інтэрнэце ёсць рэклама аб здачы жылля. Беларус здаваў 8 кватэр! Дарэчы, сам ён знік.

Гаспадары кватэры змаглі вярнуць права на карыстанне жыллём толькі праз чатыры месяцы, з дапамогай праваахоўнікаў, калі была ануляваная дамова. Адзначаецца, што гэта не адзіны выпадак падобнага махлярства. Колькасць зваротаў жыхароў Барселоны да праваахоўнікаў павялічаецца.

Беларус зрабіў гасцініцу для турыстаў у арандаванай у Барселоне кватэры
Фота: elmundo.es

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі