Беларусь зрабіла больш таннымі візы для грамадзян некалькіх краін ЕС

Больш таннымі зрабіла візы для грамадзян Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы Беларусь.

Кошт аднаразовай візы для грамадзян гэтых краін складзе 25 еўра, аднаразовай транзітнай – 10 еўра, шматразовай гадавой – 150 еўра. За дадатковую плату з памеры 25 еўра візы будуць афармляцца ў тэрміновым парадку.

Для грамадзян Бельгіі, Славакіі і Чэхіі кошт візаў складзе 60 еўра за аднаразовую візу, 20 еўра – за аднаразовую транзітную, 150 еўра – за шматразовую доўгатэрміновую. Кошт візаў для грамадзян “старых сяброў” Шэнгенскай зоны застанецца ранейшым. 

У знешнепалітычным ведамстве нашай краіны адзначаюць, што гэта зроблена ў аднабаковым парадку.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі