Беларусь значна знізіць спажыванне расійскага газу за кошт сваёй АЭС
Беларусь зможа значна знізіць спажыванне расійскага газу за кошт будаўніцтва атамнай станцыі на сваёй тэрыторыі, лічыць першы віцэ-прэзідэнт расійскага "Атамбудэкспарта" Аляксандр Глухаў. Паводле яго слоў, гэта будзе магчыма пры ўмове, што ўся электраэнергія,
якая можа выпрацоўвацца на першай беларускай АЭС і на іншых генеруючых
магутнасцях, забяспечыць унутраны попыт.
РИА "Новости" нагадвае, што якраз "Атамбудэкспарт" з'яўляецца генеральным падрадчыкам, які пабудуе ў Беларусі атамную станцыю. Аляксандр Глухаў адзначае, што "расійскі праект АЭС, які выбралі... беларускія калегі..., адпавядае ўсім сучасным міжнародным патрабаванням і стандартам бяспекі".
Дарэчы, учора стала вядома, што беларускае кіраўніцтва папрасіла ў Расіі крэдыт на будаўніцтва АЭС — 9 млрд долараў.