Беларусь заваявала рэкордную колькасць медалёў на Алімпіядзе ў Пекіне

За дзень да завяршэння Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў скарбонцы алімпійскай зборнай Беларусі 18 медалёў: 4 залатыя, 5 срэбраных і 9 бронзавых. У суботу, 23 жніўня ўзнагароды атрымалі байдарачнікі Раман Петрушэнка і Вадзім Махнёў – бронзу у спаборніцтвах байдарак-двоек на дыстанцыі 500 метраў. 5-ты срэбраны медаль у скарбонку прынесла гімнастка Іна Жукава.

Сёлета нацыянальная зборная выступіла найлепш за ўсю гісторыю ўдзелу незалежнай Беларусі ў Алімпіядах.

Нагадаем, дагэтуль найбольшы поспех быў у Сіднэі ў 2000 г., калі беларусы ўзялі 17 мэдалёў — 3 залатыя, 3 срэбныя і 11 бронзавых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі