Беларусь застаецца ў дывізіёне "Трофі" чэмпіянату Еўропы па хакеі на траве

Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве захавала прапіску ў дывізіёне "Трофі" чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Рыме. Як паведамляе БЕЛТА, 24 ліпеня нашыя суайчынніцы ў турніры за выжыванне абыгралі каманду Літвы — 3:0. Забітыя мячы на рахунку Юліі Міхейчык, Рыты Жылянінай і Святланы Багушэвіч.

У другім матчы ў квартэце аўтсайдараў зборная Ўкраіны ўзяла верх над Польшчай — 4:2.

За дзень да заканчэння турніру за выжыванне табліцу ўзначальваюць зборныя Беларусі і Ўкраіны, якія набралі па 6 ачкоў. Яны датэрмінова засцераглі сябе ад вылету ў трэці па рангу дывізіён "Чэлендж". Каманды Літвы і Польшчы, якія не маюць заліковых балаў, страцілі прапіску ў дывізіёне "Трофі".

25 ліпеня беларускі завершаць спаборніцтвы паядынкам з Украінай. Пераможца гэтага матчу зойме 5-е выніковае месца. Зрэшты, нашу каманду, якая мае лепшую розніцу забітых і прапушчаных мячоў (9-2 супраць 7-4 у суперніц), задаволіць і нічыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі