Беларус, які падаў заяўку на "Еўрабачанне" ад Польшчы, выпусціў другі сінгл

Дзмітрый Саўян

Дзмітрый Саўян / muzyka.interia.pl

Беларус Дзмітрый Саўян, які падаў заяўку на "Еўрабачанне" ад Польшчы, выпусціў другі сінгл. Ён называецца "Горад кахання" — гэта іранічная балада да Дня святога Валянціна.

"Песня прасякнутая духам 80-х гадоў і натхнёная серыяй дыскаў кшталту "Platinum Romantic Hits vol. 20" і кліпамі з касет VHS", — гаворыцца ў апісанні да музычнага відэа.

38-гадовы Дзмітрый Саўян хоча ісці на "Еўрабачанне" з песняй "W Kolorku Amaretto". Беларус выступае як акцёр і комік, вядзе свой папулярны TikTok, у якім вядомы як Pan Savyan (з такім псеўданімам ён і прэтэндуе на ўдзел у шоў).

У 2022-м Саўян быў у эфіры Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі