Беларус узяў крэдыты, чужую машыну і паехаў на заробкі ў Расію

У адносінах 29-гадовага жыхара Лідскага раёна распачалі крымінальную справу па артыкуле "угон". У канцы мінулага года мужчына ўзяўся рамантаваць аўтамабіль "Фольксваген-Пасат". Гаспадар толькі купіў машыну і вырашыў памяняць генератар, а спецыяліста яму параіў былы ўладальнік легкавіка.  

Мужчына сабраўся і на чужым аўтамабілі паехаў у Расію на заробкі. Перад ад'ездам ён узяў некалькі крэдытаў у банках і пазычыў грошы ў знаёмых. Пры гэтым мужчына нічога не сказаў жонцы, якая і падала заяву ў міліцыю пра знікненне мужа. Міліцыя яго знайшла на заробках у Расіі. Дарэчы, гаспадар аўтамабіля не звяртаўся ў міліцыю, ён меркаваў, што з чалавекам, які ўзяўся за рамонт, нешта здарылася, інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі