Беларус уцёк ва Украіну і сказаў, што ён супраць "палітычнага рэжыму ў Беларусі"

У Ровенскай вобласці на ўкраінска-беларускай мяжы

У Ровенскай вобласці на ўкраінска-беларускай мяжы / Telegram

Беларус праз балоты ўцёк ва Украіну. Як паведамляе Радыё Свабода, ён паспеў прайсці па ўкраінскай тэрыторыі каля 800 метраў, як яго затрымалі за незаконнае перасячэнне мяжы. Здарэнне адбылося 24 кастрычніка ў Ровенскай вобласці (беларус прыйшоў з Пінскага раёна Брэсцкай вобласці). Мужчына заявіў украінскім памежнікам, што хацеў трапіць да знаёмых і ўладкавацца на працу.

Суд аштрафаваў парушальніка на 8,5 тысячы грыўняў (прыблізна 240 долараў) за незаконнае перасячэнне мяжы. Беларус расказаў, што працаваў токарам на рачным порце ў Пінску і выступае супраць "палітычнага рэжыму ў Беларусі". Пакуль невядома, дзе цяпер знаходзіцца ўцякач.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі