Беларусь у чатыры разы павялічыла пастаўкі кавуноў і дыняў у Расію

Беларусь у чатыры разы павялічыла пастаўкі кавуноў і дыняў у Расію

За першае паўгоддзе 2015 года Беларусь павялічыла пастаўкі харчавання ў Расію. І гэта пры тым, што Расія, абвясціўшчы "прадуктовае эмбарга", скарачае імпарт харчавання.

Так, у першым паўгоддзі Расія скараціла імпарт свежага мяса буйной рагатай жывёлы 12%. Адзінай краінай, якая павялічыла імпарт у Расію, стала Беларусь. Яе доля ў структуры паставак у Расію вырасла з 70% да 90%. Пра гэта, як перадае interfax.by, паведаміў намеснік кіраўніка Расстата Канстанцін Лайкам.

Імпарт замарожанага мяса буйной рагатай жывёлы ў Расію скараціўся на 30%. Але Беларусь і тут нарасціла пастаўкі і заняла 8% імпарту расійскага рынку.

Больш чым на траціну павялічыўся імпарт беларускіх сыроў і тварагу. Па выніках паўгоддзя іх пастаўкі занялі 75%. Выраслі і пастаўкі масла ў Расію.

Самым нечаканым стаў рост паставак кавуноў і дыняў: па гэтым паказчыку беларускія імпарцёры павялічылі аб'ём у чатыры разы. Праўда, тлумачыцца гэта невялікімі аб'ямамі паставак. Па яблыках і грушах рост склаў 2,5 раза.

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі