Беларусь у бліжэйшым часе атрымае кітайскі крэдыт у 260 мільёнаў еўра

Кітайскі крэдыт у 260 мільёнаў еўра паступіць у Беларусь у бліжэйшым часе. Ён будзе накіраваны на мадэрнізацыю Мінскай ЦЭЦ-5.
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў. Сродкі пойдуць на будаўніцтва сучаснага парагазавага энергаблока магутнасцю 400 Мвт.

Кітайскі бок рэалізуе праект пад ключ. Новы энергаблок дазволіць павысіць эфектыўнасць вытворчасці электраэнергіі і забяспечыць эканомію паліва.

Завяршыць яго стварэнне плануецца да 2011 года. Крэдыт даецца Беларусі на 12 гадоў, адзначае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі