Беларус стаў пракурорам Бранскай вобласці

Пракуратуру Бранскай вобласці Расіі ачоліў беларус Аляксандр Вайтовіч, які нарадзіўся ў вёсцы Чэхі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. На гэтую пасаду яго прызначыў сваім указам расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Аляксандр Вайтовіч скончыў Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут і працаваў у органах пракуратуры з 1991 года — служыў на Камчатцы, а таксама ў Чалябінску. Мае класны чын — дзяржаўны дарадца юстыцыі 2 класа.

Мае званне “Заслужаны юрыст Расійскай Федэрацыі”, з’яўляецца Ганаровым работнікам пракуратуры Расійскай Федэрацыі. Мае званне кандыдата юрыдычных навук, паведамляе сайт пракуратуры Бранскай вобласці.

Ілюстратыўнае фота з сайта www.go32.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі