Беларус палічыў, што купіў у Расіі машыну з выбуховым прыстасаваннем

Жыхар Мінска ў суботу, 22 лістапада, вяртаючыся з Расіі, учыніў перапалох. Мужчына купіў у Маскве аўтамабіль "Нісан Прэм'ера" і па дарозе на радзіму пачуў пад капотам падазроныя гукі. Ён вырашыў, што там можа быць закладзенае выбуховае прыстасаванне. Сваімі падазрэннямі ён падзяліўся па тэлефоне з жонкай.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, на лінію ГУУС Мінгарвыканкама патэлефанавала ўсхваляваная 32-гадовая жанчына, якая распавяла пра сітуацыю. Паводле яе слоў, муж у гэты час рухаўся на аўтамабілі па трасе М-1 у Мінскай вобласці.

Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС Беларусі знайшлі аўтамабіль і кіроўцу каля вёскі Старына Смалявіцкага раёна. Падчас абследавання машыны выбуховага прыстасавання не знайшлі. Высветлілася, што дзіўныя гукі пад капотам з'явіліся з-за неякасна замацаванай абароны пярэдніх крылаў легкавіка.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі