Беларусь пагадзілася на транзіт украінскага збожжа праз сваю тэрыторыю
![Беларусь вельмі хоча мець дачыненне да збожжавай здзелкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zerno1012.jpg.webp?itok=wnG3S1UE)
Беларусь вельмі хоча мець дачыненне да збожжавай здзелкі
Беларусь без папярэдніх умоў пагадзілася на транзіт збожжа з Украіны. Далей збожжа павінны даставіць у літоўскія порты. А адтуль у краіны, якім пагражае голад. Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка генсака ААН Стэфана Дзюжарыка.
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэраш 9 снежня сустрэўся ў Нью-Йорку з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Юрыем Амбразевічам. Беларускі дыпламат заявіў, што наша краіна без папярэдніх умоў пагаджаецца на транзіт украінскага збожжа праз сваю тэрыторыю для экспарту з портаў Літвы.
Яшчэ ў чэрвені ў Беларусі заяўлялі, што будуць прапускаць украінскае зерне ў парты Балтыйскага мора, калі Беларусі дазволяць пастаўляць з тых жа портаў калійныя ўгнаенні, якія цяпер знаходзяцца пад санкцыямі. Украіна на такую прапанову не пагадзілася.
Учора Амбразевіч паўтарыў, што ўрад Беларусі хацеў бы мець магчымасць экспартаваць сваю падсанкцыйную прадукцыю з літоўскіх портаў. Але цяпер гэта ўжо не ўмова, а просьба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.