Вы тут

Беларусь напярэдадні выбараў — прэзентацыя “Мінскага барометра”

Дзяніс Мельянцоў і Яўген Прэйгерман / Еўрарадыё

На прэзідэнцкую кампанію ўплывае не толькі тое, якія кандыдаты і палітычныя сілы бяруць у ёй удзел, і тое, якія настроі пануюць у беларускім грамадстве. На выбары ўплываюць і такія фактары, як знешняя палітыка ды бяспека.

Як знешняя палітыка Беларусі ўплывае на ўнутрыпалітычныя працэсы ў нашай краіне? Як змянілася сітуацыя ў сферы нацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі і як гэта ўплывае на выбарчую кампанію? Як будзе развівацца сітуацыя на галоўных знешнепалітычных кірунках у залежнасці ад вынікаў выбараў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман і каардынатар праграмы “Знешняя палітыка Беларусі” Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Дзяніс Мельянцоў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

           Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.