Belarus Music Festival: Sub Rosa Dictum сталі лепшым рок-гуртом

Да апошняга моманту цяжка было сказаць, хто стане пераможцам. У  Кашлаты Box была самая моцная фан-патрымка, Sub Rosa Dictum выступілі найбольш экспрэсіўна, а The Last Story папросту выдалілі са сцэны. Журы не скупілася на крытыку і пасля кожнага выступу выказвала гуртам свае заўвагі.

 Хто ж у выніку перамог. Галоўным прызам, між іншым, была магчымасць бясплатна зняць відэакліп і запісаць песню ў студыі, дзе працуют  Ляпис Трубетской, Крамбамбуля, J. Mors і Bez Bileta.

А перамог малады малавядомы гурт Sub Rosa Dictum, які грае ў стылі хард-рок. Яны зачапілі сваёй экспрэсіўнасцю, зладжанасцю ігры і класным бубначом.

Гурт  Кашлаты Box быў галоўным канкурэнтам Sub Rosa Dictum. Музыкі паказалі неверагодную многафункцыянальнасць. Дудар адначасова спяваў, вакаліст граў на жалейцы і дудзе, калі дудар быў заняты. Усё гэта пераўтварылася ў невялікі “хаос” на сцэне, але прынамсі так Кашлаты Box трымаў увагу публікі падчас усяго выступу.

Наконт MEDUSAPACE Алег Скарабагатов  - дырэктар тэлеканала "А-ONE" сказаў наступнае: “Усё добра, толькі фішкі не хапае. Вось шчыра, пасля першай песні захацелася спаць.”

The Last Story, а менавіта 4 маладзёны, упершыню паспрабавалі сябе на сцэне. На жаль, на фоне іншых гуртоў The Last Story настолькі прайгралі, што іх проста папрасілі сыйсці са сцэны. Але журы зазначыла: галоўнае для музыкаў 12-13 год – гэта паспрабаваць сябе на сцэне.

Хэдлайнер фестивалю Александр Патлис шчыра павіншаваў усіх Таццян з Таццяніным днём і выканаў для іх свае лепшыя хіты.

На фестывалі выступілі таксама гурты Симбиоз і Не Прислоняться

    

Фота: Цімафей Скібенка (Gluctim)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі