Беларусь ізноў падазраюць ў гандлі ўзбраеннем

Беларусь згадваецца у дакладзе “Міжнароднай амністыі” сярод краін, якія пастаўляюць узбраенне ў Судан насуперак міжнароднаму эмбарга ў сувязі з канфліктам у Дарфуры.

Адмыслоўцы канстатуюць, што найбуйнейшымі пастаўшчыкамі ўзбраення ў Судан застаюцца Расія і Кітай. У справаздачы арганізацыі згадваюцца таксама Саўдаўская Аравія і Кувейт, паведамляе расійскае агенцтва “РосБизнесКонсалтинг”.


Яшчэ ў сакавіку 2005 года Савет бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю, якая, паміж іншага, увяла эмбарга на пастаўкі зброі ў Судан. Аднак краіны, згаданые вышэй, праігнаравалі гэты факт і працягнулі экспарт узбраення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі