Беларусь і Расія ўзгаднілі праект дамовы ў ваенна-навуковым супрацоўніцтве

Міністэрствы абароны Беларусі і Расіі ўзгаднілі праект дамовы па ваенна-навуковым супрацоўніцтве.  Гэта адбылося на паседжанні Ваенна-навуковага савета міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, што прайшло ў Мінску. Бакі абгаварылі вынікі выканання ў 2008 году плану сумесных даследаванняў міністэрстваў абароны па праблемах ваеннай бяспекі, абароны, ваеннай тэорыі і практыкі. Таксама яны падвялі вынікі распрацоўкі і ўзгаднення праекту Дамовы паміж Беларуссю і Расіяй па ваенна-навуковым супрацоўніцтве.

На паседжанні былі разгледжаныя вынікі даследаванняў Ваенна-навуковага камітэта Ўзброеных Сіл Беларусі і Інстытута ваеннай гісторыі Міністэрства абароны Расіі па распрацоўцы сумеснай ваенна-гістарычнай працы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі