Беларусь і Егіпет просяць Расію падрыхтаваць інспектараў для нагляду за АЭС

Улады Беларусі і Егіпта звярнуліся ў федэральную службу Расіі па экалагічным, тэхналагічным і атамным наглядзе з просьбай аб падрыхтоўцы інспектараў для нагляду ў сферы атамнай энергетыкі.
У наглядным расійскім ведамстве адзначаюць, што звароты паступілі зусім нядаўна і "гаварыць пра тое, як будзе здзяйсняцца такое навучанне, пакуль рана", інфармуе сайт rosatom.ru.

Нагадаем, Беларусь, як і Егіпет, у бліжэйшы час плануюць пабудаваць свае першыя атамныя электрастанцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі