Беларусь даставіла гуманітарную дапамогу ў В’етнам

Беларусь даставіла гуманітарную дапамогу ў В’етнам

Беларусь даставіла гуманітарную дапамогу ў В’етнам. Як паведамляе прэс-служба МЗС са спасылкай на амбасаду Беларусі ў гэтай краіне, 21 студзеня ў аэрапорт Камрань правінцыі Кхан Хоа прыбыў самалёт з грузам агульнай вагой 42 тоны.

Гуманітарная дапамога адрасаваная насельніцтву рэгіёна, пацярпелага ад тайфунаў і паводак. У склад грузу ўвайшлі тавары беларускіх вытворцаў першай неабходнасці: прадукты харчавання (дзіцячыя сухія сумесі, крупы, мясныя кансервы), намёты, коўдры, дызельныя электрастанцыі, ложкі-раскладанкі ды іншае.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі