Беларусь чакае ад Францыі прабачэнняў за інцыдэнт з хакейнай зборнай у Парыжы

Беларусь чакае ад Францыі прабачэнняў за інцыдэнт з хакейнай зборнай у Парыжы

Беларусь чакае ад Францыі прабачэнняў за інцыдэнт з хакейнай зборнай у Парыжы. 4 траўня ў Міністэрства замежных спраў нашай краіны быў выкліканы французскі амбасадар Дыд’е Канэс. Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка “выказаў рашучы пратэст беларускага боку”. У Мінску абураныя тым, як праваахоўныя органы Францыі правялі дагляд на чыгуначным вакзале беларускіх хакеістаў, трэнераў, урача, якія прыехалі для ўдзелу ў чэмпіянаце свету. Краўчанка падкрэсліў, што працэдура прыніжала чалавечую годнасць.

У паведамленні МЗС адзначаецца, што беларускі бок запатрабаваў ад уладаў Францыі “правесці расследаванне дадзенага інцыдэнту, прадаставіць тлумачэнні, прынесці прабачэнні, а таксама прыняць усе неабходныя меры па недапушчэнні падобных інцыдэнтаў у будучыні”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі